Уладальнікі катоў вельмі ўмоўна дзеляцца на дзве групы. Прыхільнікаў вулічных катоў і прыхільнікаў пародзістых. Мы расказваем, як выбраць адпаведную для нас пароду, раскажам, на якіх катоў сёння пануе мода, а таксама пра тое, на якія пытанні трэба сабе адказаць, вырашаючы завесці ката.
Каб не быць расчараваным, перад выбарам ката неабходна падрыхтавацца, адказваючы для сябе на некалькі пытанняў. Пануе перакананне, што сабаку можна выхаваць, але ката — не. І ў гэтым ёсць доля праўды. Тое, на колькі выхаваным будзе кот, залежыць у пераважнай ступені не ад чалавека, ад маці-коткі.
Характар ката ў значнай ступені залежыць ад першага этапу жыцця кацяняці, гаворыць фелінолаг, ветэрынар і старшыня Элітарнага клубу пародзістых катоў Марэк Хадай.
— Гаворыцца, што каты ходзяць сваімі сцежкамі, але гэта прадыктавана тым, што часта здараецца так, што кот не падыходзіць, калі яго клічуць пагладзіць, ён можа двойчы даць сябе пагладзіць, а потым ужо не. Таму, безумоўна, гэта складаная задача, бо гэта жывёла са сваім характарам. Таму, чым больш цяпла, сямейнасці, чым хутчэй кот становіцца членам сям'і, як сабака, то ён пазней будзе адказваць тым жа.
Такім чынам, калі кот — гэта прадмет мэблі, які мы толькі кормім і пакідаем на шмат-шмат гадзін, асабліва спачатку, то пазней ім стане немагчыма кіраваць, як у выпадку сабакі. Першыя тыдні і месяцы — найбольш важныя для фармавання характара ката. Таму, чым больш часу новы гаспадар будзе прысвячаць новаму члену сямʼі, паказваць яму, што ўсе знаходзяцца ў іерархіі, што адны яго кормяць, іншыя гладзяць, а трэція чысцяць латок, але ўсе зʼяўляюцца членамі сямейнай супольнасці, тады кот будзе членам сямʼі, а не проста прадметам у сямʼі.
Акрамя першага этапу ў жыцці жывёлы, безумоўна, можна казаць і пра закладзеныя гены. Адныя расы любяць, каб іх гладзілі, некаторыя — менш, яшчэ іншыя хочуць быць лідарамі дома.
— Ёсць пароды, якія патрабуюць, як мы кажам жалезнай рукі, напрыклад, бенгалы. Гэта не можа быць кот, які застаецца ў адзіноце, таму што ён пачынае кіраваць. Ён павінен быць у сямʼі, яму патрэбны члены сямʼі, таму што пазней ён пачне падымацца ў іерархіі і захоча быць лідарам. Ёсць пароды, якія любяць, калі іх гладзяць, напрыклад, рэгдолы. Ёсць пароды, якіх можна выхоўваць пад свае патрэбы, такія як мэйн-кун, нарвежскі, брытанскі, знакаміты рускі і блакітны. Вось чаму гэтыя пароды такія папулярныя, бо яны адудзячваюць новым гаспадарам.
Розныя людзі кіруюцца рознымі прынцыпамі падчас выбару ката.
— Часта людзі кіруюцца меркаваннем знаёмых, якія ўжо маюць такую пароду. Таксама часта выглядам, і тады паяўляюцца праблемы, бо мы купляем ката ў ворку. Кот мне падабаецца, то я яго купляю. Але я не бачыў месца развядзення, у якіх умовах ён жыве. А так трэба купляць ката. Я прыходжу ў кватэру, наведваю заводчыка, адкуль родам кот. Калі я бачу падрапаную мэблю, гэта азначае, што мой кот мае вялікую верагоднасць пашкодзіць і падрапаць і маю мэблю. Калі я бачу, што мэбля нармальная, гэта азначае, што за гэтымі катамі добра даглядаюць, яны ведаюць правілы, якія для іх усталявалі бацькі. Нездарма мы, як асацыяцыя, настойваем, і ў нашых правілах прапісана, што кацяня нельга аддаваць да 12 тыдняў. Павінен быць час, які гарантуе, што маладое кацяня засвоіць звычкі ад сваёй маці, з якой яно жыве. Калі аддаюць кацяня ва ўзросце 5-6 тыдняў, гэта істота, якая не можа карыстацца ўласным туалетам, яе не вучаць не лазіць па стале і не вучаць не драпаць мэблю. Яна вучыцца ўсяму гэтаму ад сваёй маці, з якой жыве. Не ад чалавека, бо людзі не могуць растлумачыць. Мы не доктар Айбаліт, які скажа: «Не драпай маю мэблю». Маленькаму кацяняці трэба бачыць, што яго маці драпае адведзенае месца, знакамітую драпанку, а не мэблю.
Ці ўсё ж можна потым паўплываць на паводзіны ката? Марак Хадай кажа, што трэба гэта рабіць, але гэтаму прыйдзецца прысвяціць больш часу. З катом трэба будзе займацца больш. Напрыклад, абмяжоўваць яму прастору.
— Калі мы выпусцім ката на 100 кв.метрах, то ён не знойдзе латок і зробіць сваю справу пасярэдзіне. Калі ў нас 100 кв.метраў, то спачатку пастаўце 4-5 латкоў. Затым паступова змяншайце іх колькасць. Мне кажуць, што латок дрэнна пахне. У такім выпадку купіце латок з дахам, які мае фільтр, што фільтруе паветра, тым самым абмяжоўваючы распаўсюджванне таго, што некаторыя называюць непрыемнымі пахамі. Для гэтага выкарыстоўвайце пясок, гэта значыць змесціва латка, які будзе ўсмоктваць змесціва і прадухіляць вызваленне гэтага паху, які мы называем непрыемным.
Рэгулярна здараецца так, што паяўляецца мода на канкрэтную пароду ці колер. Калі пасля пандэміі адкрыліся межы ў Кітаі былі вельмі папулярныя каты з блакітнымі вачыма. Кітайцы прыязджалі ў Польшчу і масава скуплялі ўсіх катоў з блакітнымі вачыма.
Марэк Хадай кажа, што цяпер у Польшчы можна казаць пра моду на пароду, якой у нікога няма.
— У мяне ёсць парода, якой няма ні ў кога больш. У мяне альбо самая прыгожая, альбо самая непрыгожая парода. Калісьці сфінкс лічыўся самай непрыгожай пародай, таму што яна была лысай. Нядаўна зʼявілася новая прызнаная парода: лікой. Кот, які нагадвае вервольфа. У яго ёсць поўсць, але ён генетычна пазбаўлены поўсці вакол вачэй, рота, вушэй і некаторых іншых месцаў. Некаторыя хочуць такога ката, бо ў мяне ёсць лікой, якога няма ні ў кога больш. На першы погляд мы кажам: «О, Божа мой, які агідны кот». Аднак заводчык, у якога ёсць такі лікой, кажа: які фантастычны кот. Такім чынам, пункт гледжання залежыць ад новага заводчыка і таго, чаго ён хоча.
Першае пытанне, на якое фелінолаг раіць сабе адказаць перад пакупкай ката, колькі мы ў стане яму прысвяціць часу. Калі мала, то гэта павінен быць кот з кароткай поўсцю, калі шмат — то можна выбраць пароду з доўгай поўсцю. Гэтых другіх трэба штодзённа вычэсваць.
І яшчэ адна парада. Звярнуць увагу на маці кацяняці. Акрамя выгляду, кот не можа быць агрэсіўным. Кот — сябар чалавека, член сямʼі. Жывёла павінна быць лагодным сябрам для чалавека, канстатуе фелінолаг Марэк Хадай.
ав
слухайце аўдыё