Беларуская Служба

Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі пасмяротна ўзнагародзіў Алеся Пушкіна медалём «Гонар і годнасць»

13.07.2023 12:01
Медалём, ад імя беларускага народа, адзначаюцца асобы, якія праявілі выключную адданасць у служэнні Беларусі.
Медаль «Гонар і годнасць»https://t.me/CabinetBelarus

Абʼяднаны Пераходны Кабінет Беларусі пасмяротна ўзнагародзіў Алеся Пушкіна медалём «Гонар і годнасць». Медалём, ад імя беларускага народа, адзначаюцца асобы, якія праявілі выключную адданасць у служэнні Беларусі.

Як адзначаецца ў пастанове Кабінета, Алесь Мікалаевіч Пушкін – вядомы беларускі жывапісец-нонканфарміст, выбітны беларускі патрыёт з выразнай грамадзянскай пазіцыяй, чалавек няскоранага духу, «які ўсё сваё жыццё аддаў Радзіме і беларускай мове» і які «страціў жыццё, будучы закладнікам рэжыму падчас зняволення ў турме».

аз

Рада БНР: Смерць Алеся Пушкіна – гэта палітычнае забойства

12.07.2023 18:31
Імя Алеся Пушкіна застанецца ў гісторыі ў адным шэрагу з імёнамі найлепшых сыноў і дачок Беларусі, запэўнівае Рада БНР.

Сёння адбудзецца пахаванне жывапісца Алеся Пушкіна

13.07.2023 09:01
Мастак памёр 11 ліпеня на 58-м годзе жыцця ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы.