Беларуская Служба

У беларускага пісьменніка Уладзіміра Арлова выйшла новая кніга

20.08.2023 11:00
Гэта збор выбранай лірыкі.
.
..

Выхад новага выдання адметны тым, што разам з ім аднавілася серыя «Паэты планеты». Цяпер вядомы праект вершаваных малафарматных кніг будзе выходзіць у Беластоку пры ўдзеле фонда Kamunikat.

Новую кнігу Уладзіміра Арлова ўжо можна набыць у анлайн-кнігарні Kamunikat.org.

«Беларускі творца больш вядомы ў Беларусі як празаік і эсэіст. Пры гэтым яго надзвычай тонкая арыгінальная паэзія прыцягнула ўвагу чытачоў далёка па-за межамі Беларусі», – можна прачытаць у анлайн-прадмове да выдання.

ав/budzma.org