Беларуская Служба

Дэлегацыя Аб’яднанага пераходнага кабінета накіравалася ў Кіеў

21.08.2023 13:00
Валер Кавалеўскі дадаў, што дэлегацыя суправаджае гуманітарны груз, які ва Украіне перадасць беларускім добраахвотнікам.
Аўдыё
Прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі t.me/CabinetBelarus/264

Дыскусія з дэпутатамі Вярхоўнай Рады, сустрэчы з парламентарыямі і замежнымі дыпламатамі ў Кіеве, перадача дапамогі беларускім добраахвотнікам – гэта асноўныя пункты працоўнага візіту дэлегацыі дэмакратычных сілаў Беларусі, якая адправілася ў Кіеў.

У склад згаданай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па замежных справах Валер Кавалеўскі, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька і кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько.

Пра мэты візіту ў відэазвароце з дарогі паведаміў Валер Кавалеўскі:

- Падчас паездкі запланаваныя сустрэчы ў Вярхоўнай Радзе – будзе пленарная дыскусія з украінскімі дэпутатамі і прадстаўнікамі некаторых еўрапейскіх парламентаў пра стан беларуска-ўкраінскіх адносін і перспектывы іх далейшага развіцца.Таксама зараз рыхтуем праграму сустрэч з дыпламатычным корпусам, які працуе ў Кіеве і некаторымі афіцыйнымі асобамі.

Валер Кавалеўскі дадаў, што дэлегацыя суправаджае гуманітарны груз, які ва Украіне перадасць беларускім добраахвотнікам.

аз

Больш за 57 тысяч беларусаў зацікаўленыя ў атрыманні новага нацыянальнага пашпарта

18.08.2023 14:32
Больш за траціна ўдзельнікаў апытання зараз пражывае ў Беларусі, кажа Валер Кавалеўскі.