Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

25 жніўня 1991 году Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі нададзеная сіла канстытуцыйнага закону

25.08.2023 09:17
Краіна атрымала незалежнасць.
Biało-czerwono-biała flaga
Biało-czerwono-biała flagaShutterstock.com/ Mazur Travel

Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР была ўрачыста прынята Вярхоўным Саветам БССР 27 ліпеня 1990 году.

З 1991 году да рэферэндума 1996 году галоўнае нацыянальнае свята – Дзень незалежнасці, быў прымеркаваны да даты прыняцця Дэкларацыі.

Згодна Дэкларацыі, Беларусь абвяшчалася суверэннай дзяржавай, «якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу». Вышэйшай мэтай суверэнітэту прызнавалася забеспячэнне свабоднага развіцця і дабрабыту грамадзян рэспублікі. Носьбітам суверэнітэту краіны і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады абвяшчаўся беларускі народ.

У адпаведнасці са зместам Дэкларацыі з дня яе прыняцця на тэрыторыі рэспублікі абвяшчалася вяршэнства Канстытуцыі і законаў Беларускай ССР, паўната ўлады рэспубліканскіх дзяржаўных органаў на ўсёй тэрыторыі краіны, самастойнасць і незалежнасць Беларусі ў міжнародных зносінах. Па сутнасці гэта азначала спыненне дзейнасці ў Беларусі саюзных законаў.

Дакумент захоўваў юрыдычную сілу да 15 сакавіка 1994 году, даты прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

ав/Вікіпедыя