Беларуская Служба

КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» Асацыяцыю беларускага бізнесу за мяжой (ABBA)

19.10.2023 10:31
Сцвярджаецца, што «група грамадзян ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць у тым ліку праз інтэрнэт-рэсурсы, аб'яднаныя пад агульнай назвай Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой пад кіраўніцтвам Бурага Я. В. і Гірын М. Ч».
.
.фота: ABBA

Размова пра кіраўніка ABBA, былога супрацоўніка дзяржсакратарыята Савета бяспекі Беларусі, Яўгена Бурага і віцэ-прэзідэнта асацыяцыі Марыну Гірын.

У спісе пералічаныя медыярэсурсы, якія звязаныя з «экстрэмісцкім фармаваннем», у прыватнасці сайт асацыяцыі, яе старонкі ў Instagram, на платформе X (раней Twitter), акаўнт у LinkedIn і Youtube-канал.

ABBA створана ў жніўні 2021 года.

У верасні 2023 года беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская абмяркоўвала з кіраўніцтвам ABBA, даследчага цэнтру BEROC і стартап-хаба Imaguru спосабы дапамогі прыватнаму беларускаму бізнесу. Бакі дамовіліся сістэмна супрацоўнічаць.

На III Беларускім бізнес-форуме 20 верасня ў Варшаве асацыяцыя і Міністэрства гандлю ЗША прынялі «дарожную карту» супрацоўніцтва. У дакуменце прапісаны канкрэтныя механізмы садзейнічання АВВА з боку Мінгандлю ЗША шляхам арганізацыі бізнес-форумаў, падтрымкі дзейнасці членаў асацыяцыі, дапамогі ў правядзенні маркетынгавых даследаванняў і інш.

Тады ж Гірын анансавала правядзенне беларускага бізнес-форуму ў Вашынгтоне ў пачатку 2024 года.

pozirk.online / вх

ABBA: Беларускія бізнесоўцы замежжа разумеюць каштоўнасць быцця разам

16.06.2023 11:09
Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой прадстаўляе і абараняе сумленны бізнес з беларускімі каранямі, які зараз знаходзіцца за мяжой.

Дарадца Ціханоўскай па эканамічных рэформах: З 2024 г. беларускі бізнес у Польшчы атрымае механізм крэдытнай падтрымкі

29.09.2023 12:05
Прадстаўнікі Еўракамісіі і Польскага банку развіцця анансавалі стварэнне новага фінансавага механізму падтрымкі для беларускага бізнесу, які быў вымушаны з’ехаць з краіны пасля 2020 года