Беларуская Служба

Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт адкрыў выставу пра беларусаў, якія загінулі за Украіну

19.10.2023 18:02
Кожны з 16 стэндаў прысвечаны беларускаму герою, які загінуў ва Украіне, пачынаючы з Рэвалюцыі Годнасці і да сённяшняга дня.
Адкрыццё экспазіцыі Фота: КНУ ім Шаўчэнка

На выставе «З Украінай у сэрцы» плакаты змяшчаюць кароткія звесткі аб іх жыцці, гісторыю подзвігаў, месца і дату гібелі, а таксама партрэты і сямейныя фатаграфіі, прадастаўленыя роднымі і блізкімі загінуўшых.

Арганізатары выставы вераць, што імёны герояў будуць увекавечаны ў незалежнай, вольнай Беларусі. І цяпер важна, каб Украіна ацаніла подзвіг беларусаў, якія поплеч з украінцамі стаялі і стаяць на абароне цывілізаванага свету ад імперскіх замахаў Расіі.
«Выстава дэманструе, якой цаной даецца свабода. Для нас важна бачыць імёны і твары беларускіх воінаў, якія змагаліся за незалежнасць Беларусі, але аддалі свае жыцці, абараняючы Украіну, – адзначыў на адкрыцці выставы рэктар КНУ Уладзімір Бугроў.

Па словах старшыні фонду «Вольная Беларусь» Аляксея Францкевіча, мэта выставы – паказаць выразнае адрозненне паміж «лукашыстамі» і беларусамі. Ён анансаваў стварэнне музею «Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы», які ўжо пачаў напаўняцца матэрыяламі.

ав/Вячэрні Кіеў