Беларуская Служба

Праваабаронцы надалі статус «былы палітвязень» 39 беларусам

26.10.2023 09:51
Праваабаронцы растлумачылі вялікую заяву аб наданні статусаў «былых палітвязняў» неабходнасцю аднаўлення справядлівасці.
.    .
Турма. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

Праваабарончая супольнасць Беларусі сёння прыняла вялікую заяву, у якой запатрабавала поўную рэабілітацыю адразу 39 чалавек, асуджаных за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў.

Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, нягледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус «былых палітвязняў».

Праваабаронцы растлумачылі вялікую заяву аб наданні статусаў «былых палітвязняў» неабходнасцю аднаўлення справядлівасці.

Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс «былых палітвязняў», яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў «Вясну» (t.me/ViasnaSOS, t.me/Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу.

ав/Вясна

Анджэй Пачобут надалей не атрымлівае лекаў і па-ранейшаму знаходзіцца ў ізаляцыі

26.10.2023 08:50
У Беластоку прайшла штомесячнай акцыі салідарнасці.