Беларуская Служба

Латвія на днях дабудуе плот на мяжы з Беларуссю

31.12.2023 16:01
Даўжыня латвійска-беларускай мяжы складае 172 кіламетры.
Сцяг ЛатвііFoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Будаўніцтва плота на мяжы Латвіі з Беларуссю плануецца завяршыць да канца 2023 года, паведамляе «Радыё Рацыя» са спасылкай на выданне infomigrants.net. Даўжыня латвійска-беларускай мяжы складае 172 кіламетры.

Такім чынам Латвія стане апошняй еўрапейскай суседкай Беларусі, якая адгародзіцца плотам. Яшчэ ў жніўні 2022 года пра завяршэнне будаўніцтва падобных загарод заявіла Літва, раней плотам ад Беларусі адгарадзілася Польшча.

Нагодай для будаўніцтва такіх загародаў стаў міграцыйны крызіс, які разгарнуўся на мяжы Беларусі і ЕС у 2021 годзе.

аз

З наступнага года ў Беларусі вырасце падатак на першую кватэру

31.12.2023 11:01
Для Мінска кошт квадратнага метра жылога памяшкання вырасце на 68 рублёў.