Беларуская Служба

За дзесяць гадоў у баях за Украіну загінулі 57 беларусаў

18.01.2024 09:32
Пасля ж пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі толькі полк імя Каліноўскага страціў 20 чалавек. 
 ,    ,
Рэчы беларусаў, якія загінулі ва Украіне, на выставе ў Чарнігаве крыніца: t.me/belaruscentrlviv

За дзесяць гадоў у баях за Украіну загінулі 57 беларусаў, паведамляе дабрачынны фонд «Вольная Беларусь». Раней называліся меншыя лічбы. Пасля пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі толькі полк імя Каліноўскага страціў 20 чалавек. Трэба аднак звярнуць увагу на тое, што гінулі беларусы, якія ваявалі ў іншых падраздзяленнях.

«Вольная Беларусь» арганізуе выставы, прысвечаныя загінулым беларускім добраахвотнікам, пад назвай «З Украінай у сэрцы». Цяпер такая выстава праходзіць у Чарнігаве. На яе адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай вайсковай і грамадзянскай адміністрацыі.

Імёны некаторых загінулых добраахвотнікаў пакуль не называюцца. Такім байцам на выставе прысвечаны асобны стэнд з цёмнымі сілуэтамі, паведамляе «Еўрарадыё».

вс