Беларуская Служба

Палітвязняў у Беларусі сталі масава пераводзіць з калоніі ў калонію

18.01.2024 19:04
Пра пераводы з калоніі ў калонію расказваюць таксама праваабаронцы DissidentBy, у «абмене палітвязнямі» фігуруюць калоніі № 1, 2, 5, 6, 11, 15, 17, 22.
Ілюстрацыя Фото: Andrei Bortnikau/Shutterstock

Сваякі палітвязняў і праваабаронцы гавораць пра раптоўны перавод шматлікіх зняволеных з калоніі ў калонію. На паведамленні розных крыніц звярнула ўвагу «Радыё Свабода».

З невядомых прычынаў каля двух дзясяткаў «палітзэкаў-тэрарыстаў», як назваў іх ананімын суразмоўца радыё, раптоўна паднялі і перавялі з калоніі № 22 «Воўчыя норы» у іншае месца, на іхнае месца прывезлі новых. Адзін з пераведзеных знайшоўся ў калоніі пад Магілёвам, але прычынаў пераводу ён не расказаў – «відаць, разумее, што гэта небяспечна». Гэты чалавек у мінулай калоніі перажыў штрафны ізалятар, ператрусы, пераводы з атраду ў атрад.

Пра пераводы з калоніі ў калонію расказваюць таксама праваабаронцы DissidentBy, у «абмене палітвязнямі» фігуруюць калоніі № 1, 2, 5, 6, 11, 15, 17, 22 (але не калонія № 3, дзе за апошнія восем месяцаў памерлі два палітвязні).

Па словах супрацоўніцы праваабарончай ініцыятывы DissidentBy, «людзі баяцца лішняе слова напісаць хаця б камусьці». Паведамленняў аб масавым пераводзе ў іншыя калоніі «непалітычных» не было.

эж