Менш зарабляюць толькі ў Кыргызстане, паведамляе праект @naszyhroszy.
Сярэдні заробак беларусаў летась дасягнуў 628 долараў. У Кыргызстане — 367 долараў.
На першым месцы Расія з $857, на другім Казахстан і $774, на трэціім — Арменія, дзе ў сярэднім зарабляюць $676.
Сярэднямесячная намінальная і рэальная (скарэкціраваная на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) заработная плата ў студзені - верасні 2023 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2022 года павялічылася ва ўсіх дзяржавах - членах ЕАЭС. Самыя высокія тэмпы росту сярэднямесячнай рэальнай заработнай платы зафіксаваны ў Арменіі (113,4 працэнта), Кыргызстане (110,7 працэнта) і Беларусі (110,1 працэнта).
вх