Завяршылася падача дакументаў для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты парламента і мясцовыя саветы. Пакуль на 14 месцаў у Палаце Прадстаўнікоў прэтэндуе 35 чалавек, то бок «конкурс» – 2,5 чалавека на адно месца. У Абласны савет дэпутатаў практычна няма канкурэнцыі – на 60 месцаў пакуль прэтэндуюць 69 чалавек, то бок каэфіцыент канкурэнтнасці складае ўсяго 1,15. Сярод вылучэнцаў ад партый, большасць ад праўладнай «Белая Русь».
Працэс рэгістрацыі скончыцца 30 студзеня. Пасля гэтага можна пачаць агітацыю, аднак некаторыя прэтэндэнты ўжо пачалі актыўна выступаць у мясцовых СМІ, што можна расцаніць як незаконную агітацыю. Так, газета «Полацкі веснік» актыўна «піярыць» дзейсную дэпутатку Святлану Адзінцову. Пахвальба на адрас дэпутаткі, выказаныя ўскосна спадзевы на яе далейшую дзейнасць у Палаце прадстаўнікоў і артыкулы, прысвечаныя ёй асабіста, вельмі нагадваюць заўчасную агітацыю.
У Віцебску патэнцыйны кандыдат – вайсковы камісар і тыктокер Руслан Шкодзін даў інтэрв'ю газеце «Віцьбічы». Сам тэкст інтэрвʼю складзены паліттэхналагічны правільна. Публікацыя ставіць Шкодзіна ў схаднейшую пазіцыю, чым яго канкурэнтаў.
Месцы для агітацыі мясцовыя ўлады вызначылі па рознаму. Полацкі райвыканкам прыняў досыць арыгінальнае рашэнне: канкрэтных месцаў не вызначана, і арганізатарам ёсць, з чаго выбраць.
На Аршанчыне – наадварот, дэпутаты і іх ініцыятыўныя групы павінны следаваць канкрэтным указанням мясцовых уладаў.
А ў Віцебску гарадскія ўлады наадварот – прынялі рашэнне пра забарону ладзіць мерапрыемствы ў канкрэтных месцах. У гэты пералік трапілі практычна ўсе людныя месцы.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск