Беларуская Служба

Расія вярбуе моладзь Беларусі з-за дэфіцыту афіцэраў – Цэнтр нацыянальнага супраціву

27.01.2024 13:17
Прадстаўнікі ўзброеных сіл Расійскай Федэрацыі праводзяць так званыя дні «адчыненых дзвярэй» у раённых цэнтрах Беларусі.
Расійская арміяShutterstock.com/Sergey Rusanov

Расіяне пачалі вербаваць беларускую моладзь на навучанне ў ваенных навучальных установах. Прычына гэтага ў тым, што ў расійскай арміі заўважаецца недахоп афіцэраў малодшага звяна, паведамляе ўкраінскі Цэнтр нацыянальнага супраціву.

«У выніку вялікіх страт у вайне супраць Украіны ў расійскіх акупацыйных войсках узнік значны дэфіцыт афіцэраў малодшага звяна. Расія спрабуе выправіць гэта шляхам вярбоўкі грамадзян іншых краін, у прыватнасці, беларусаў», – гаворыцца ў паведамленні.

Прадстаўнікі ўзброеных сіл Расійскай Федэрацыі праводзяць так званыя дні «адчыненых дзвярэй» у раённых цэнтрах Беларусі. Там яны прапануюць мясцовай моладзі вучыцца на афіцэраў у расійскіх вайсковых ВНУ.

вс