Беларуская Служба

Беларус пасля ампутацыі ступні адкрыў у Кіеве спартовы хаб па джыу-джытсу

30.01.2024 11:11
 Цэнтр заснаваў беларус Арцём Кузьміч – ветэран АТА з пазыўным «Грот».
У Арцёма атрымаліваецца перамагчы цалкам здаровага чалавекаАрцём Кузьміч Фотa: TMS

У Кіеве з лета 2023 года працуе TMS Hub – спартыўная прастора, дзе вайскоўцы і ветэраны з рознымі траўмамі займаюцца бразільскім джыу-джытсу. Цэнтр заснаваў беларус Арцём Кузьміч – ветэран АТА з пазыўным «Грот». Пяць гадоў таму ён падарваўся на міне, а пасля ампутацыі нагі захапіўся джыу-джытсу і выйграў некалькі турніраў.

Зараз трэніравацца ў TMS Hub ходзяць каля 30 чалавек. Спартыўная прастора працуе бясплатна і адкрыта для ўсіх вайскоўцаў – усё роўна, ёсць у іх раненне ці не, адзначае Арцём. Каля паловы тых, хто трэніруецца, – людзі з траўмамі.

Добраахвотнікам ва Украіне Арцём стаў у 2014 годзе – тады яму было 18. Беларус пачынаў у «Азове», стаў прафесійным вайскоўцам УСУ.
У 2021 годзе ён звольніўся з арміі.

яс/Медыязона