Беларуская Служба

Праваабаронцам стала вядома пра рэйды сілавікоў па родных тых, хто з'ехаў за мяжу

01.02.2024 15:01
Яны таксама паведамляюць пра выпадкі, калі супраць людзей узбуджаюць крымінальныя справы пасля вяртання з-за мяжы.
 ( )
Міліцыя (ілюстрацыйны здымак)Ireine /Shutterstock.com

У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць «экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі».

Праваабаронцам стала вядома пра рэйды сілавікоў па родных тых, хто зʼехаў за мяжу. Вядома, што людзей просяць угаворваць сваякоў вярнуцца ў Беларусь праз «камісію па вяртанні». Вядома пра як мінімум 3 выпадкі, калі да людзей прыходзілі з такімі прапановамі.

Нагадаем, праваабаронцам вядомыя і як мінімум 3 выпадкі, калі нягледзячы на «дамоўленасці», супраць людзей узбуджаюць крымінальныя справы пасля вяртання з-за мяжы.

аз

У Круглым перад Адзіным днём галасавання міліцыя правядзе рэйд па дамах раней асуджаных грамадзян

01.02.2024 14:01
Гэта названа «дадатковымі мерамі кантролю« перад выбарамі, паведамляюць магілёўскія праваабаронцы.