Міністэрства замежных спраў Украіны прызначыла Ігара Кізіма паслом па асаблівых даручэннях па Беларусі. Пра гэта дыпламат паведаміў на сваёй старонцы ў сетцы Facebook.
«Дарагія сябры! Апошнім часам у сеціве шмат паведамленняў наконт майго новага прызначэння, звязанага з адносінамі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Хачу растлумачыць гэтае пытанне. Рашэннем міністра замежных спраў я прызначаны паслом па асаблівых даручэннях па Беларусі. Відавочна, што на дадзены момант любое пытанне, якое датычыць Беларусі, мае «асаблівы» характар», – напісаў Кізім.
Дыпламат пры гэтым адзначыў, што сярод яго абавязкаў – у тым ліку пытанні адносін з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
Ігар Кізім займаў пасаду пасла Украіны ў Беларусі з лютага 2017 года па чэрвень 2023 года. Летам мінулага года Уладзімір Зяленскі сваім указам вызваліў яго ад пасады кіраўніка дыпмісіі.
вс