Беларуская Служба

У Гомелі будуць судзіць хлопца па 10 палітычных крымінальных артыкулах

06.02.2024 20:21
Сярод іх – цяжкія, як, напрыклад, «здрада дзяржаве» і арганізацыя «тэрарыстычнай дзейнасці». 
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

У Гомелі пачнецца суд над мужчынам паводле 10 крымінальных артыкулаў, сярод якіх – цяжкія, як, напрыклад, «здрада дзяржаве» і арганізацыя «тэрарыстычнай дзейнасці». Гаворка ідзе пра 28-гадовага жыхара Петрыкава Івана Сухамерава, паведамляе «Штодзень».


Іван Сухамераў здымак з адкрытых крыніц
Іван Сухамераў здымак з адкрытых крыніц

У 2017 годзе хлопец атрымаў дыплом сацыяльнага педагога Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту імя Івана Шамякіна. Прыблізна з гэтага часу, як бачна па ягоных сацыяльных сетках, ён пачаў крытычна выказвацца на адрас рэжыму. Асабліва актыўна малады мужчына выступаў супраць адыёзнага Дэкрэту «Аб дармаедах».

Весці так званы суд будзе лукашысцкі суддзя Сяргей Багінскі, які выносіў мноства палітычна матываваных прысудаў у дачыненні да апанентаў рэжыму.

вс