Беларуская Служба

Падчас хапуну ў Баранавічах затрымалі чатырох чалавек

12.02.2024 12:09
Канкрэтныя абвінавачанні, выстаўленыя мужчынам, не паведамляюцца.
ТурмаShutterstock/Fanni_2021

Лукашысцкія сілавікі ў сваім Тэлеграм-канале паведамілі пра хапун у Баранавічах. Яны затрымалі чатырох чалавек, абвінаваціўшы іх ва ўдзеле ў паслявыбарчай акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года.

Канкрэтныя абвінавачанні, выстаўленыя мужчынам, не паведамляюцца.

Адзін з затрыманых апрануты ў працоўную форму, паведамляе «Еўрарадыё».

вс