Беларуская Служба

Былая фатограф БелТА, якая здымала пратэсты і суды над палітвязнямі, цяпер жыве ў Варшаве

12.02.2024 14:18
У дзяржаўным агенцтве яе фотарэпартажы выходзілі да канца 2022 года.
Аксана Манчуккрыніца: БелТА

Былая фатограф БелТА Аксана Манчук, якая здымала пратэсты і суды над палітвязнямі, цяпер жыве ў Варшаве. Яна фатаграфуе больш за 10 год. Апошнія гады ў Беларусі яна працавала ў БелТА – лукашысцкім прапагандысцкім агенцтве. Манчук заставалася там пасля падзей 2020 года. Здымала і пратэсныя маршы, і суды над палітвязнямі, паведамляе «Наша Ніва».

Напрыклад, здымкі Віктара Бабарыкі ў судовай клетцы – аўтарства Аксаны Манчук. Фатографаў недзяржаўных СМІ проста не пусцілі ў будынак суда.

У 2021 годзе фатограф здымала, напрыклад, мігрантаў на мяжы – так, як гэта бачыла прапагандысцкая машына. Прычым фатаграфавала толькі твары няшчасных дзяцей, але не тое, як сілавікі суправаджаюць натоўпы мігрантаў да мяжы з Польшчай.

Апошнія рэпартажы Манчук на БелТА выходзілі ў снежні 2022 года.

У Варшаву дзяўчына пераехала ў канцы 2022 года.

Манчук выставіла ў сацсетках аб'яву пра тое, што цяпер здымае ў Варшаве і адкрытая для прапановаў. Дзяўчына апісальна паведамляе, што раней працавала ў навінным агенцтве і здымала міжнародныя, культурныя, спартыўныя і палітычныя падзеі.

Аксана Манчук не стала каментаваць сваё звальненне і пераезд.

вс