Следчы камітэт сцвярджае, што як мінімум 155 супрацоўнікаў БДУ «данацілі экстрэмістам».
Пра гэта стала вядома з дакладной запіскі «аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынстваў», якую ведамства даслала ў некаторыя навучальныя ўстановы.
Сцвярджаецца, што ў дачыненні да гэтых людзей «праводзяцца адпаведныя следчыя і працэсуальныя дзеянні».
У сваёй дакладной запісцы Следчы камітэт пагражае тым, хто данаціў, арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), 361-3 КК (фінансаванні дзейнасці для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні, альбо ва ўзброеных канфліктах) і 290-1 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці).
ПЦ «Вясна»