Дэмакратычны палітык Мікола Статкевіч незаконна асуджаны лукашыстамі да 14 гадоў калоніі, знаходзіцца за кратамі амаль 4 гады. Але ўжо 373 дні ад палітвязня няма ніякіх звестак. У другой палове лістапада сваякі Мікалая праз «другія рукі» атрымалі інфармацыю, што ён сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камеры ПКТ, то ў камеры штрафнога ізалятару.
Жонка палітвязня Марына Адамовіч была затрымана 23 студзеня падчас рэйда КГБ. Яе асудзілі за «дробнае хулігнаства» да 15 сутак арышту.
Учора на сваёй старонцы ў Фэйсбук жанчына напісала, што з калоніі ў чарговы раз вярнулі рэчавую перадачу і медычную бандэроль.
Крыніца ПЦ «Вясна»