Беларуская Служба

Лукашэнка «прагаварыўся», што рыхтуецца правакацыя супраць палякаў

20.02.2024 13:30
За ёй, паводле дыктатара, стаяць не Беларусь і Расія, а нібыта «польская і амерыканская разведкі».
Аляксандр ЛукашэнкаDrop of Light/shutterstock

20 лютага, выступаючы перад сілавікамі ў Цэнтральным доме афіцэраў у Мінску, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што рыхтуецца «буйнамаштабная правакацыя» супраць «грамадзянскага насельніцтва Польшчы». І за ёй стаяць не Беларусь і Расія, а нібыта «польская і амерыканская разведкі». Лукашэнка спаслаўся на «аператыўную інфармацыю». І дадаў, што ў выніку ў арганізацыі правакацыі «абвінавацяць Расію і Беларусь», паведаміла «Еўрарадыё».

Атрымліваецца, што нешта можа адбыцца на беларуска-польскай мяжы. Летась эксперты казалі, што правакацыю могуць арганізаваць вагнераўцы, якія прыехалі ў РБ (гаворка ішла пра Сувалкскі калідор – гэта 70 км ад Беларусі да Калінінградскай вобласці РФ). Цяпер жа згадваюцца новыя спецпадраздзяленні ўнутраных войскаў, падрыхтаваныя з дапамогай расійскіх наймітаў. Беларусаў чамусьці рыхтавалі як штурмавікоў.

аз