Беларуская Служба

Маргарыта Ворыхава – першая ў гісторыі прадстаўніца Беларусі ў Кансультатыўнай радзе па справах моладзі Рады Еўропы

20.02.2024 16:35
Кансультатыўная рада па справах моладзі Рады Еўропы – унікальная платформа для супрацоўніцтва ўрадавых і моладзевых арганізацыяў кантынента.
Дарадчыца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхаваскрыншот/https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya

Хаця Беларусь не з'яўляецца чальцом Рады Еўропы, у беларускай моладзі зʼявілася магчымасць заявіць аб сабе на міжнароднай арэне і паўплываць на ключавыя працэсы ў розных сферах. На Еўрапейскім моладзевым форуме ў Страсбургу Маргарыту Ворыхаву абралі прадстаўніцай Беларусі ў Кансультатыўнай радзе, чытаем на афіцыйнай старонцы Святланы Ціханоўскай у «Фэйсбуку».

«Мая задача – абараняць інтарэсы маладых людзей з Еўропы і, вядома, з Беларусі. Галоўная мэта – заручыцца поўнай падтрымкай з боку дзяржаў-чальцоў Рады Еўропы ў імкненні Беларусі да дэмакратыі. Для нас гэта будзе значыць узмацненне падтрымкі беларусаў і беларусак на міжнароднай арэне», – тлумачыць дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзі і студэнцтве.

Гэта першы выпадак, калі нехта з Беларусі атрымаў прадстаўніцтва ў Кансультатыўнай радзе па справах моладзі Рады Еўропы.

аз

Маргарыта Ворыхава: Прапанаваны ўладамі новы патрыятычны факультатыў – пагроза інтэлектуальнай свабодзе моладзі

08.02.2024 13:02
Дарадчыца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву заклікала вучняў ставіць пад сумнеў матэрыялы, распрацаваныя рэжымам.