Еўрапейскі Саюз зацвердзіў 13-ы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі за вайну ва Украіне, паведамляе інфармагенцтва Reuters са спасылкай на ўласныя крыніцы. Афіцыйнай публікацыі дакумента яшчэ не было.
Раней інфармавалася, што ў новы пакет увойдуць амаль 200 юрыдычных і фізічных асоб, але ніякіх новых сектаральных санкцый не будзе, піша «Еўрарадыё».
Паводле неафіцыйнай інфармацыі Радыё «Свабода», трапяць пад санкцыі і прадстаўнікі Беларусі. Гаворка ідзе пра шэсць беларускіх грамадзян і тры абаронныя прадпрыемствы.
вс