Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Замежныя дыпламаты прыбылі да Мінгарсуда падтрымаць палітвязня

21.02.2024 16:31
Такім чынам дыпламаты хацелі прадэманстраваць салідарнасць з палітвязнем, паведамляе Пасольства Германіі ў Мінску.
Замежныя дыпламаты прыбылі да Мінгарсуда падтрымаць палітвязняКрыніца: Пасольства ФРГ у Беларусі

Прадстаўнікі пасольства Германіі і іншых краін прыбылі да будынку Мінскага гарадскога суда, дзе пачаўся працэс над палітвязнем Уладзіславам Беладзедам.

Такім чынам дыпламаты хацелі прадэманстраваць салідарнасць з палітвязнем, паведамляе Пасольства Германіі ў Мінску. Дыпмісія падкрэсліла, што федэральны ўрад Германіі патрабуе вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.

Уладзіслаў Беладзед абвінавачваецца па шэрагу артыкулаў, сярод якіх – распальванне варожасці і абраза «прэзідэнта». Яго затрымалі летам мінулага года па адміністрацыйнай справе, але пазней распачалі крымінальную вытворчасць.

вс