Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускую мову лічаць роднай больш за 54% насельніцтва Беларусі

21.02.2024 17:59
Беларускую мову на захадзе краіны ўспрымаюць як родную больш грамадзян, чым на ўсходзе Беларусі.
 -    .
"ў" - характэрная асаблівасць беларускай мовы. Ілюстрацыяфота: wikipedia.org

Да Дня роднай мовы Нацыянальны статыстычны камітэт правёў апытанне. З яго вынікае, што 54,1% актуальнага насельніцтва Беларусі лічаць беларускую мову роднай.

Так, беларускую мову на захадзе краіны ўспрымаюць як родную больш грамадзян, чым на ўсходзе Беларусі. Найлепшыя паказчыкі – у Брэсцкай вобласці – 77% апытаных. У Мінскай і Гродзенскай адпаведна – 59,5% і 54,5%.

У Гомельскай вобласці беларускую мову назвалі роднай 47%, у Магілёўскай – 46,1%, у Віцебскай – 45,3% рэспандэнтаў.

Найбольшую ўдзельную вагу насельніцтва, што лічыць беларускую мову роднай, складаюць людзі, старэйшыя за 70 гадоў – 13,4%. Ва ўзроставай групе ад 30 да 34 гадоў – гэта 9,6%, ад 60 да 64 гадоў – 9,4%.

Сярод грамадзян Беларусі, якія паводле свайго самавызначэння ідэнтыфікуюць сябе беларусамі, роднай мовай беларускую назвалі 61,2%.

вс