Бліжэйшыя вучэнні рэгіянальнай групоўкі войск Беларусі і Расіі пройдуць у 2025 годзе на беларускай тэрыторыі. Пра гэта паведаміў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін у інтэрв'ю расійскаму дзяржтэлеканалу.
Сумесныя вучэнні Расіі і Беларусі праводзяцца раз на два гады ў адпаведнасці з рашэннем Пуціна і Лукашэнкі ў 2009 годзе. Раней паведамлялася, што запланаваныя на 2023 год вучэнні «Захад»на тэрыторыі Беларусі былі адмененыя.
Хрэнін расказаў пра 110-тысячную «ударную групоўку» украінцаў на мяжы з РБ і прыгразіўся збіваць самалёты НАТА.
«Калі гэта сапраўды пачне ператварацца ў стварэнне больш магутных груповак або яшчэ чагосьці, будзе рэакцыя ў адказ з нашага боку».
Крыніца: Наша Ніва