Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ад «сутак» да прастрэленых каленяў: як пераследуюць беларусаў за антываенную пазіцыю

23.02.2024 12:58
Па стане на 23 лютага ў Беларусі налічваецца 13 асуджаных за дыверсіі на чыгунцы агулам на 199,5 гадоў няволі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

За перадачу фота і відэа расійскай ваеннай тэхнікі ў СМІ асуджаныя не меней за 37 асобаў, за намер ваяваць на баку Украіны асуджаныя 15 чалавек, паведамляе ПЦ «Вясна».

Не меней за 38 асобаў зазналі пераслед за публічнае асуджэнне расійскай агрэсіі і праяву салідарнасці з Украінай, 14 асобаў асудзілі за данаты беларускім добраахвотнікам.

У Беларусі да гэтага часу пераследуюць за адкрытую падтрымку Украіны і падвяргаюць адміністрацыйнаму арышту. Агулам за праяву антываеннай пазіцыі затрымлівалі не меней за 1671 беларуса і беларуску. З іх 94 былі асуджаныя паводле крымінальных справаў на тэрмін ад 1 да 23 гадоў.


ав/Вясна