Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Павал Латушка: Выбары, якія цяпер праходзяць у Беларусі, нельга назваць выбарамі ні з прававога, ні з палітычнага пункту гледжання

23.02.2024 15:24
Раніцай ЦВК паведаміла, што за тры дні датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў ужо ўзялі ўдзел 24,4% выбаршчыкаў.
.
.Photo: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

 Чаму? Галоўны адказ: на дадзены момант у Беларусі адсутнічаюць базавыя ўмовы для правядзення якой-колечы электаральнай кампаніі, тлумачыць Павал Латушка:

-Няма легітымных законных органаў улады, якія маюць права праводзіць такія кампаніі. Краіна знаходзіцца ў татальным прававым дэфолце, настолькі вялікім, што гаворка ідзе не пра адсутнасць магчымасці для рэалізацыя выбарчых правоў грамадзян. Рэжымам Лукашэнкі не гарантуюцца нават базавыя правы і свабоды.

Калі не выбары, тады што адбываецца, працягвае Павал Латушка. Гэта імітацыя і бязвыбары – гаворыць кіраўнік АПК.

Сёння раніцай Цэнтральная выбарчая камісія паведаміла, што за тры дні датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў ужо ўзялі ўдзел 24,4% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў.

Праваабаронцы за свабодныя выбары адзначаюць, што датэрміновае галасаванне – гэта адзін з рычагоў у фальсіфікацыі выбараў, якія выкарыстоўваюцца беларускімі ўладамі.

ав