Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Аэрапорт «Мінск» з 2019 года страціў палову пасажыраў

28.02.2024 08:38
Па выніках работы за 2023 год «назіраецца станоўчая дынаміка выканання вытворчых паказчыкаў». Колькасць рэйсаў павялічылася на 15,5% да ўзроўню 2022 года, колькасць пасажыраў – на 20,7%.
Ілюстрацыйны здымакImage by juno1412 from Pixabay/CC0

У 2023 годзе аэрапорт «Мінск» абслужыў больш як 2,5 мілльёны пасажыраў, - паведамляе генеральны дырэктара аэрапорта Вячаслаў Харанека. Нагадаем, да ўвядзення абмежаванняў (спачатку з-за эпідэміі каранівіруса, затым з-за інцыдэнту з самалётам Ryanair) у 2019 годзе мінскім аэрапортам за год скарысталіся больш за 5 мільёнаў пасажыраў.

Чыноўнік адзначыў «нестабільную сітуацыю ў авіяцыйнай галіне» і складаныя ўмовы, «у якіх функцыянуе аэрапорт на працягу апошніх некалькіх гадоў». Тым не менш, паводле яго, па выніках работы за 2023 год «назіраецца станоўчая дынаміка выканання вытворчых паказчыкаў». Колькасць рэйсаў павялічылася на 15,5% да ўзроўню 2022 года, колькасць пасажыраў – на 20,7%.

Нагадаем, летась авіякампаніі актыўна нарошчвалі рэйсы з Мінска ў расійскія рэгіёны. Акрамя таго, у Мінск са Стамбула пачала лятаць кампанія Southwind Airlines. Стамбул застаецца адным з нямногіх транзітных кірункаў, праз якія беларусы могуць вылецець у ЕС.

euroradio.fm/эж