Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія мытнікі знайшлі ў цягніку з Беларусі рэкордную кантрабанду цыгарэт

28.02.2024 12:08
Рынкавая вартасць нелегальнага грузу складае амаль 4 мільёны злотых(больш за 930 тысяч еўра).
Цыгарэтыgeralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

На польска-беларускім таварным памежным пераходзе ў Малашэвічах спынена рэкордная кантрабанда цыгарэт з Беларусі. Супрацоўнікі мытні з дапамогай рэнтгена праверылі таварны цягнік, які ўязджаў у Польшчу. Рэнтгенаўскі здымак аднаго з вагонаў падштурхнуў іх да дэталёвай праверкі грузу, кажа прэс-сакратар Палаты падатковай адміністрацыі ў Любліне Міхал Дэрусь(Michał Deruś):

- У згаданым вагоне, апрача легальнага грузу, функцыянеры знайшлі таксама кардонныя скрынкі з цыгарэтамі. Агулам, гэта была 241 тысяча пачак цыгарэтаў без абавязковых польскіх акцызных марак. Рынкавая вартасць нелегальнага грузу складае амаль 4 мільёны злотых (больш за 930 тысяч еўра). Сёлета, гэта найбуйнейшая, спыненая кантрабанда цыгарэтаў у Люблінскім ваяводстве.

У 2023 годзе супрацоўнікі Люблінскай мытні і падатковай службы перахапілі амаль 1,4 мільёна пачак кантрабандных цыгарэт.

IAR/аз

Грузавікі на мяжы з Беларуссю чакаюць 14 гадзін, на выезд ва Украіну – больш за тыдзень

25.02.2024 11:15
Чэргі на мяжы з Украінай – вынік пратэстаў польскіх фермераў.