У інтэрв'ю «СБ. Беларусь сегодня» міністр адукацыі Андрэй Іванец паведаміў, што інжынерна-тэхнічныя спецыяльнасці сярод астатніх займаюць прыкладна 20 працэнтаў. Гэта інфармацыйныя тэхналогіі, машынабудаванне, архітэктура, будаўніцтва. Кожны пяты абітурыент ідзе вучыцца на гэты напрамак.
У апошнія два гады прыкладна на 20 працэнтаў павялічаны прыём у ВНУ сілавога блока. Кадры для сілавых структур рыхтуюць не толькі ў спецыялізаваных установах вышэйшай школы.
«У БДУ, БНТУ, БДУІР створаны, падкрэсліваю, нават не кафедры, а паўнацэнныя ваенныя факультэты, на якіх праходзяць падрыхтоўку будучыя ваенныя ў першую чаргу з інжынерна-тэхнічнымі кампетэнцыямі. Пастаянна павялічваем набор у медыцынскія ВНУ на бюджэтныя месцы – прыкладна на 10 – 15 працэнтаў штогод. За апошнія тры гады ў 1,5 раза вырас набор на педагагічныя спецыяльнасці», – паведаміў міністр.
Чыноўнік распавёў, што ідзе перабудова адукацыйнага працэсу пад патрэбы прадпрыемстваў рэальнага сектару эканомікі.
За 1,5 гады перапрацавана каля 550 адукацыйных стандартаў. Першакурснікі гэтага года вучацца ўжо ў новым фармаце. Прадугледжана варыятыўнасць.
«У інжынера Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэту і БНТУ будуць розныя спецдысцыпліны, праграмы якіх будуць «заточаныя» пад тыя прадпрыемствы, з кім заключаныя дамовы. Такім чынам, уваход у прафесію ў маладых спецыялістаў адбудзецца з першага дня», – паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец.
вх