Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская перадала ў ААН дакументы аб злачынствах супраць чалавечнасці ў Беларусі

29.02.2024 17:01
У размове палітык падкрэсліла важнасць працы па прыцягненню рэжыму да адказнасці.
.
.фота: Фэйсбук С.Ціханоўскай

Падчас працоўнай паездкі ў Жэневу Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадаркамі Батшэбай Нэл Крокер і Мішэль Тэйлар, якія прадстаўляюць ЗША ў міжнародных арганізацыях пры ААН. У размове палітык падкрэсліла важнасць працы па прыцягненню рэжыму да адказнасці і перадала дакументы аб вывазе ўкраінскіх дзяцей і злачынствах супраць чалавечнасці, сабраныя НАУ.

Святлана Ціханоўская распавяла пра жахлівыя ўмовы ў беларускіх турмах і крытычную сітуацыю з палітвязнямі, а таксама пра апошнія смерці за кратамі. Бакі абмеркавалі шляхі выканання рашэння Камітэта па правах чалавека ААН аб тэрміновых захадах у дачыненні да Максіма Знака, Віктара Бабарыкі і Сяргея Ціханоўскага.

Акрамя таго, важнай тэмай стала легалізацыя беларусаў за мяжой і магчымыя дзеянні па Беларусі ў Міжнароднай арганізацыі па міграцыі. У прыватнасці, былі абмеркаваны спосабы сістэмнага вырашэння праблемаў легалізацыі, пратэрмінаваных пашпартоў і выдачы пасведчанняў аб нараджэнні.

ав

Павал Латушка: Лукашэнка хоча правесці прэзідэнцкія выбары 23 лютага 2025 года

26.02.2024 12:18
Учора ў Беларусі адбыліся «выбары» ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовыя саветы дэпутатаў. Апазіцыя паслядоўна называе іх «бязвыбарамі».