-Незалежнасць не звалілася нам на галаву, як многія сцвярджаюць. Гэта вынік гераізму папярэдніх пакаленняў. Рашучасці заснавальнікаў БНР. Ахвярнасці тысячаў беларусаў, якія выходзілі на вуліцы. Мужнасці нашага Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, які ўзняў нацыянальны сцяг над Мінскім гарсаветам. І народных дэпутатаў парламента, якія тады адстойвалі наша права на самавызначэнне, – гаворыць у запісе да Дня незалежнасці Святлана Ціханоўская.
Цяпер беларусы зноў змагацца за сваю незалежнасць, на нашай тэрыторыі знаходзяцца расійскія салдаты, іх ваенныя базы, працягвае палітык.
-Сёння час нагадаць, што такое сапраўдная незалежнасць. Гэта не ілжэстабільнасць, пра якую кажа Лукашэнка. Не таргі суверэнітэтам за грошы Крамля, а самастойная эканоміка і годная аплата працы. Магчымасць весці свой бізнес без перашкод з боку дзяржавы. Незалежнасць – гэта не ідэалагічныя сходы і парады за народныя грошы, а якасная інфраструктура, сучасная медыцыны для ўсіх грамадзян, а не толькі для дзяржаўнай эліты. Гэта адукацыя без ідэалагічнага прымусу, – гаворыць Ціханоўская.
ав