Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Каманда БНР100 запусціла збор сродкаў на арганізацыю святкавання 106-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі

29.02.2024 18:00
Сёлета арганізатары святкавання БНР100 ля Опернага тэатру ў Мінску правядуць маштабную анлайн-трансляцыю свята 25 сакавіка.
.
..

Сёлета арганізатары святкавання БНР100 ля Опернага тэатру ў Мінску правядуць маштабную анлайн-трансляцыю свята 25 сакавіка, якое адбудзецца ў YouTube, і да яго зможа далучыцца кожны беларус і беларуска ці то ў Беларусі, ці то ў замежжы, інфармуе ТГ-канал «Мотолько Помоги».

Ужо вядома, што ў святкаванні возьмуць удзел вядомыя беларускія гурты і аўтарытэтныя спікеры, з якімі будуць абмяркоўвацца пытанні гісторыі, сучаснасці і беларускай ідэнтычнасці.

Сёлета кожны беларус і беларуска мае магчымасць узяць непасрэдны ўдзел у арганізацыі нашага свята, піша «Мотолько Помоги».

На платформе BYSOL запушчаны збор сродкаў на арганізацыю #БНР106. Неабходна сабраць €25 000, якія пойдуць на арэнду пляцоўкі, абсталявання ды арганізацыю выступу музыкаў.

Канал нагадвае, што ў сувязі з абвінавачваннямі ў экстрэмізме, каманда BYSOL заклікае карыстацца для перавода сродкаў карткамі еўрапейскіх банкаў альбо данаціць праз PayPal (але не праз прывязаныя карткі).


Наведваем месцы пахавання бацькаў БНР у Празе (ФОТА)

25.03.2022 13:25
Тут пахаваныя, між іншым, прэзідэнты Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Пётра Крэчэўскі і Васіль Захарка.

Святлана Ціханоўская: Незалежнасць не звалілася нам на галаву

25.08.2023 12:00
25 жніўня 1991 году Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі нададзеная сіла канстытуцыйнага закону.