Абвяшчаецца сумесны дабрачынны збор у падтрымку палітзняволеных беларусак
Не менш за 180 жанчын у Беларусі сёння знаходзяцца за кратамі за свае палітычныя погляды. BYSOL, разам з асацыяцыяй беларускага бізнесуза мяжой АВВА, абвесцілі спецыяльны збор для іх.
Вольга, былая палітвязень, заклікае далучыцца да акцыі, бо любая ўвага для іх вельмі патрэбная і важная.
- Я дакладна ведаю, што нашая ўвага дойдзе да гэтых жанчын, што знойдуць спосаб ім пра гэта паведаміць.
20 жанчын-палітвязняў атрымаюць дапамогу дзякуючы гэтаму збору.
яс/Вясна