ГУБАЗіК паведаміў аб новых масавых затрыманнях у Бярозе Брэсцкай вобласці. Пад «хапун» трапілі мясцовыя жыхары, якія нібыта ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
На відэа, размешчаным у Telegram-канале ГУБАЗіку, паказаныя пяць мужчын, якія расказваюць, што нібыта ўдзельнічалі ў пратэстах, а цяпер раскайваюцца ў сваіх дзеяннях. Адзін з затрыманых кажа, што працуе дальнабойшчыкам у Літве. Яго прымусілі назваць свой заробак.
Пра папярэдні «хапун» у Бярозе сілавікі распавялі 4 сакавіка – на «пакаянных» відэа паказалі чацвярых мужчын. Яны казалі аб сваім удзеле ў пратэстах 2020 года. Аднаму на шыю павязалі шалік хакейнага клуба «Дынама» (Мінск). Статус і абвінавачанні, прад'яўленыя затрыманым, пакуль невядомыя.
Хартыя'97
нг