Беларуская Служба

Беларуская прапаганда выкарыстоўвае ў сваіх мэтах трагедыю, якая здарылася ў Варшаве

06.03.2024 13:59
Маўляў, ва ўсім вінаватыя «змагары» і Святлана Ціханоўская. 
   .
Беларускі прапагандыст Рыгор Азаронак.Фота: https://www.dsnews.ua/

Згвалтаванне 25-гадовай Лізы ў Варшаве ў ноч з 24 на 25 лютага і яе смерць 1 сакавіка прывялі да таго, што беларускі пачалі расказваць свае звязаныя з гвалтам гісторыі пад хэштэгам #хопіцьгвалціць. У сацсетках ідуць дыскусіі аб тым, як размаўляць з дзецьмі на гэтую тэму, ці трэба вучыцца самаабароне.

Тым часам беларускія прапагандысты маюць свае адказы на ўсе пытанні – па іх версіі, ва ўсім вінаватыя «змагары» і Святлана Ціханоўская. Партал Zerkalo расказвае пра паралельны свет нянавісці, дзе публікуюць персанальныя дадзеныя і распальваюць нешта вельмі падобнае да міжнацыянальнай варажнечы, забываючы, што падобныя выпадкі гвалту адбываюцца і ў Беларусі. Дзяржпрапаганда нагадвае, што згвалтаваў і забіў паляк, што ў Польшчы беларусаў не любяць ды іншыя непраўдзівыя наратывы, абапіраючыся на трагедыю маладой беларускі. Партал мяркуе, што яны не толькі ілжывыя, але і беспрынцыпныя.

Напрыклад, прапаганда звяртае ўвагу, што СМІ не акцэнтуюць увагі на нацыянальнасці злачынцы, што гэта паляк. Аднак СМІ пісалі, што злачынства здзейсніў паляк, хаця па этычных меркаваннях на гэтым стараюцца не засяроджвацца. Дарэчы, польская паліцыя вельмі аператыўна затрымала гвалтаўніка, яму пагражае пажыццёвае зняволенне, пра што беларуская прапаганда стараецца не згадваць.

нг