Сёння ўвечары на сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу адбудуцца дэбаты аб эмбарга на ўвоз прадуктаў харчавання і сельскагаспадарчай прадукцыі з Расіі і Беларусі. Учора была зацверджаная прапанова на гэты конт, якую ад імя Еўрапейскай народнай партыі ўнёс кіраўнік польскай дэлегацыі Анджэй Галіцкі(Andrzej Halicki):
- Два гады ад распачацця расійскай вайны супраць Украіны прадукты харчавання з дзвюх рэжымных краінаў – Расіі і Беларусі, надалей паступаюць у Еўропу. Гэтая сітуацыя неабгрунтавая ў эканамічным плане, а ў маральным плане – непрымальная.
У канцы студзеня Латвія заклікала ўвесці эмбарга на прадукты харчавання і сельскагаспадарчую прадукцыю з Расіі, але краіны-члены адрэагавалі скептычна. Пазней да Латвіі далучылася Польшча. Цяпер Еўрапарламент патрабуе ў Еўракамісіі прапановаў па гэтай справе.
IAR/аз