Беларуская Служба

Лукашысты спрабуюць кампраметаваць дэмакратычныя сілы

15.03.2024 13:16
Офіс Ціханоўскай назвалі фэйкам паведамлення аб нібы ўведзеным у дзеянне плана «Перамога».
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/tsikhanouskaya

Апублікаваны ў тэлеграм-чатах зварот нібыта ад беларускіх дэмакратычных сіл аб увядзенні ў дзеянне «Плана Перамога 2.0» зʼяўляецца фейкам, паведаміла прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Офіс дэмлідэра заклікаў «ні ў якім разе не пераходзіць» па прапанаваных спасылках». «Гэты «зварот« створаны з мэтай дэананімізацыі карыстальнікаў», – удакладняецца ў паведамленні.

Паведамленні аб запуску плана «Перамога» рассылаюцца з тэлеграм-канала, які называе сябе каналам Абʼяднання былых сілавікоў ByPol. У паведамленні заяўляецца, што прэзідэнцкія выбары ў Расіі 2024 года «стануць першым этапам разбурэння крамлёўскага рэжыму пад націскам ВСУ і легіёна «Свабодная Расія».

У перыяд з 15 па 20 сакавіка 2024 года рэжым Пуціна можа абрынуцца ў любы момант, таму абраным прэзідэнтам Святланай Ціханоўскай было прынята рашэнне аб увядзенні ў дзеянне «Плана Перамога 2.0» у надзвычайным парадку», – гаворыцца да паведамленні, якое рассылаецца.

Гэта не першы выпадак, калі дэмакратычныя сілы заяўляюць аб правакацыі ўладаў з Мінску, накіраваных на ўстанаўленне асоб актывістаў у Беларусі альбо на дыскрэдытацыю дэмакратычнага руху.

13 снежня 2023 года кабінет ужо папярэджваў аб фэйкавых акаўнтах, з дапамогай якіх невядомыя рассылаюць паведамленні нібыта ад офіса Ціханоўскай з заклікам дасылаць свае персанальныя дадзеныя для атрымання «пашпарта новай Беларусі».

Крыніца: Позірк