Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Жыхару Маладзечна пагражае да 10 гадоў зняволення за ахвяраванне «экстрэмісцкаму фармаванню» за той час, калі фармаванняў яшчэ не існавала

16.03.2024 08:20
Аляксандра Верасовіча чакаюць дома двое дзяцей.
 .
Аляксандр Верасовіч. Фота з ягонай старонкі ў «Аднакласніках»

Затрыманага завуць Аляксандр Верасовіч. Яму 57 гадоў. Аляксандр мае ў Маладзечне невялікі бізнэс: як ІП займаецца грузаперавозкамі на ўласным бусе. Ён гадуе дваіх дзяцей: малую дачку, якая заканчвае шосты клас, і сына, які цяпер мусіць быць у старэйшых класах.

Ягоная імя з'явілася ў раскладзе судоў, а асобу Аляксандра нам дапамаглі пацвердзіць «Кіберпартызаны». Мужчыну вінавацяць у ахвяраваннях на дапамогу Украіне і на карысць «экстрэмісцкага фарміравання».

Адметна, што ахвяраванне ў падтрымку «экстрэмісцкага фарміравання» мужчына зрабіў да мая 2021 года, калі ў Беларусі ўвогуле не было экстрэмісцкіх фарміраванняў.

Цяпер мужчыне пагражае ад пяці да дзесяці гадоў калоніі. Суд пачнецца 19 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе.

nashaniva.com/вх