Беларуская Служба

ГУБАЗіК збіраецца маніторыць акцыі на Дзень Волі ў Беларусі і за мяжой

22.03.2024 15:13
Адказны за гэта супрацоўнік ГУБАЗіК, які раней укараняўся ў ініцыятыву «Чорная кніга Беларусі».
Аўдыё

На канале гомельскага ГУБАЗіК выпадкова апублікавалі паведамленне. З яго вынікае, што менавіта ГУБАЗіКу даручана адсочваць акцыі да Дня Волі – як у Беларусі, гэтак і за мяжой.

Выдалены допіс з канала ГУБАЗіК. Выдалены допіс з канала ГУБАЗіК. Фота: tgstat

Згодна з інфармацыяй ад кіраўніка «Байпола» Аляксандра Азарава, традыцыю скарачаць імя і прозвішча да першых літараў, прыдумаў кіраўнік 3-га аддзела ГУБАЗіК Міхаіл Бедункевіч. Сам ён быў ААА, а Бедункевіч – БМП. Але хто такі ГАС?

Пад гэтую абрэвіятуру падыходзіць толькі адзін чалавек – Гайко Артур Сяргеевіч.

«Главк», як патлумачыў Аляксандр Азараў – гэта тыя, хто сядзіць у Мінску на вуліцы Рэвалюцыйнай.

Артур Гайко стаў вядомы пасля скандалу з «Чорнай кнігай Беларусі». Выявілася, што ён фактычна кіраваў ёй цягам дзевяці месяцаў і ўцёрся ў давер да самых розных колаў дэмакратычнай апазіцыі. Праз яго на розныя тэрміны зняволення патрапілі за краты дзясяткі, калі не сотні, людзей.

Пасля выкрыцця ён пайшоў на павышэнне і атрымаў званне капітана. Цяпер Гайко – кіраўнік нейкага з аддзелаў ГУБАЗіК.

nashaniva.com/вх