Беларуская Служба

Пры тэракце ў Падмаскоўі пацярпеў як мінімум адзін беларус, ён у вельмі цяжкім стане

23.03.2024 07:57
Ідзе працэс устанаўлення асобы ўсіх пацярпелых.
 .
Месца тэракту.Фота: PAP/EPA/VASILY PRUDNIKOV

Амбасада Беларусі ў Расіі ў сувязі з тэрарыстычнай атакай у падмаскоўным «Крокус Сіці Холе» працягвае працу ў кругласутачным рэжыме. Пра гэта заявіў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты.

Ён адзначыў, што зараз ідзе працэс устанаўлення асобы ўсіх пацярпелых.

«Паводле наяўнай у амбасадзе інфармацыі, адзін грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, за ягонае жыццё змагаюцца медыкі. Чакаем публікацыі дадзеных па загінулых», – гаворыцца ў паведамленні дыпмісіі.

zerkalo.io


Жахлівы тэракт у Падмаскоўі: забітыя дзясяткі чалавек

22.03.2024 20:21
Больш за 100 паранены.

Як мінімум 60 чалавек загінула ў выніку тэракту пад Масквой. Колькасць ахвяр можа вырасці

23.03.2024 07:44
Масквічы ўскладаюць кветкі і запальваюць свечкі ля месца трагедыі.