Беларуская Служба

У мінскім Палацы рэспублікі адмянілі канцэрт. З-за падзей у Падмаскоўі

23.03.2024 10:12
Канцэрт «Беларусь – мая песня» павінен быў адбыцца 23 сакавіка.
.  .
Ілюстрацыя. Палац Рэспублікі.Фота: Planeta Belarus

У мінскім Палацы рэспублікі адмянілі канцэрт «Беларусь – мая песня» у сувязі з тэрактам у падмаскоўным «Крокус Сіці Хол».

«У сувязі з трагічнымі падзеямі ў Падмаскоўі канцэрт «Беларусь – мая песня», які павінен быў адбыцца 23 сакавіка ў Мінску, адмяняецца», – гаворыцца ў паведамленні Міністэрства культуры.

Нагадаем, увечары 22 сакавіка невядомыя мужчыны, узброеныя аўтаматамі ўварваліся ў канцэртную залу Crocus City Hall у падмаскоўным Краснагорску і адкрылі агонь. У памяшканні пачаўся пажар. Загінулі больш за 80 чалавек.

Хартыя'97

нг