У чэргах на выезд з Беларусі ў Літву і Польшчу стаіць каля 500 легкавых аўтамабіляў і дзясяткі аўтобусаў. Паводле словаў грамадзян, якія перасякаюць мяжу, у чарзе можна правесці каля сутак.
У чатах, прысвечаных пераходу граніцы, людзі пішуць, што на ўезд у Беларусь легкавых аўтамабіляў сітуацыя адносна нармальная: час чакання на выезд з Польшчы складае каля двух гадзін.
У сваю чаргу колькасць вялікагрузных аўтамабіляў, якія чакаюць на выезд з Беларусі ў краіны Еўрасаюзу, набліжаецца да 3 тыс. 700 трэйлераў.
вс