Беларуская Служба

Улады Расіі і Беларусі рыхтуюць выкарыстанне ядзернай зброі і «бліцкрыг на Вільню» – Сахашчык

24.03.2024 20:08
«І можа так быць, што нас усіх чакаюць вельмі цяжкі часы. Але чым цяжэйшы шлях, тым даражэйшая перамога. Я ўпэўнены, што яна будзе».
Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы падпалкоўнік Валерый Сахашчыккрыніца: Офіс Святланы Ціханоўскай

Улады Расіі і Беларусі рыхтуюць выкарыстанне ядзернай зброі і «бліцкрыг на Вільню – я гэта дакладна ведаю», заявіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы падпалкоўнік Валерый Сахашчык, выступаючы сёння ў Варшаве на мітынгу, прысвечанаму Дню Волі. Яго словы цытуе рэсурс «Позірк».

Паводле Сахашчыка, «беларускія генералы са сваімі калегамі з Масквы малююць стрэлкі на картах у бок Вільні», а ўлады Расіі і Беларусі спадзяюцца, што «цывілізаваны свет будзе шакаваны» такой эскалацыяй агрэсіі і «спыніць супраціў».

Выкарыстанне ядзернай зброі і напад на Літву Масква і Мінск плануюць з-за няўдач у вайне з Украінай, мяркуе падпалкоўнік Сахашчык.

«Я, будучы спецыялістам вайсковым, маючы камунікацыю з калегамі ва ўсіх заходніх краінах, упэўнены на 100 працэнтаў: Расію чакае вялікая ваенная катастрофа. Я ўпэўнены, што расійскія і беларускія генералы добра гэта адчуваюць», – адзначыў афіцэр.

«І можа так быць, што нас усіх чакаюць вельмі цяжкі часы. Але чым цяжэйшы шлях, тым даражэйшая перамога. Я ўпэўнены, што яна будзе», – сказаў Валерый Сахашчык.

вс