Беларуская Служба

У Беларусі знаходзіцца некаторая колькасць расійскіх войскаў. Ці бачыць пагрозу Украіна?

25.03.2024 08:58
У Беларусі да гэтага часу знаходзіцца пэўная колькасць расійскіх войскаў. Але гэта абслугоўваючы персанал, які займаецца тэхнікай.
   ()
Узброеныя сілы Беларусі (ілюстрацыя)Фота: Shutterstock.com/mak_Jen

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на спікера Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэя Дземчанку ў эфіры тэлемарафона.

«Па мяжы з Беларуссю сітуацыя не мяняецца. Яна застаецца кантралюемай. Па той бок мяжы мы не бачым, каб у Расіі былі нейкія сілы для таго, каб уяўляць на гэты момант пагрозу», - сказаў ён.

Спікер дадаў, што падраздзяленні выведкі адсочваюць сітуацыю на тэрыторыі Беларусі, каб у выпадку пагрозы даць адказ. Таксама гэты напрамак працягваюць умацоўваць. Размова ідзе як пра інжынерныя умацаванні па лініі мяжы, так і фартыфікацыі на памежных тэрыторыях.

«Нагадаю, што Расія ў свой час вывела ўсе свае падраздзяленні, якія праходзілі там навучанне і падрыхтоўку, у рамках ратацыі новых не завяла. На тэрыторыі Беларусі застаецца пэўная колькасць расійскіх ваенных, але гэта больш абслугоўваючы персанал, які забяспечвае абслугоўванне тэхнікі», - растлумачыў Дземчанка.

вх


Аналітыкі: У Беларусі ідзе падрыхтоўка да павелічэння расійскай ваеннай прысутнасці

03.03.2024 18:11
Стварэнне навучальна-баявых цэнтраў з'яўляецца перадумовай да ўніфікацыі ўзброеных сіл і павелічэння расійскай ваеннай прысутнасці ў Беларусі

Памочнік міністра абароны Беларусі: Мы бачым усе прыкметы падрыхтоўкі да вайны

07.03.2024 16:31
Памочнік міністра абароны генерал-маёр Леанід Касінскі, разважаючы аб нарошчванні ўзбраення і ваеннай моцы краін НАТА, заявіў, што Беларусь бачыць усе прыкметы падрыхтоўкі да вайны.

На мяжы з Літвой устаноўлены блокпост з танкам і БМП

19.03.2024 09:03
Нясенне службы на блокпосце ажыццяўляюць вайскоўцы 19-й механізаванай брыгады, якія прыбылі ў Ашмянскі раён у рамках праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл Беларусі.