Беларуская Служба

Фінляндыя і Швецыя заявілі аб неабходнасці ўзмацнення жорсткасці санкцый супраць беларускага рэжыму

26.03.2024 17:04
Працягваецца праца над 14 пакетам, які будзе ўключаць як новыя санкцыі ЕС, так і ўзмацненне эфектыўнасці ўжо ўведзеных абмежаванняў.
Сцяг Фінляндыіjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Фінляндыя і Швецыя лічаць, што ЕС павінен зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць РФ пасля смерці ў турме расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага і ў сувязі з незаконнай вайной супраць Украіны, заявіў у аўторак, 26 сакавіка, міністр замежных спраў Швецыі Тобіяс Більстром на сумеснай прэс-канферэнцыі са сваёй фінскай калегай Элінай Валтанен, паведамляе Reuters.

Більстром дадаў, што дзве краіны Паўночнай Еўропы хацелі б бачыць і таксама санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з яго падтрымкай Расіі ў вайне.

Раней паведамлялася, што міністры замежных справаў краінаў ЕС абмеркавалі новыя эканамічныя санкцыі супраць РФ. Працягваецца праца над 14 пакетам, які будзе ўключаць як новыя санкцыі, так і ўзмацненне эфектыўнасці ўжо ўведзеных абмежаванняў, нагадвае сайт chartyja97.org.

Таксама абмяркоўвалася тое, як можна ўзмацніць і гарманізаваць санкцыйную палітыку супраць беларускага рэжыму з санкцыямі супраць Расіі. Мэта ЕС – знізіць ролю Беларусі ў абыходзе антырасійскіх санкцый.

аз

Новыя члены НАТА далучаюцца да чэшскай ініцыятывы па боепрыпасах для Украіны

20.03.2024 18:01
У цяперашні час прыкладна 15-18 краін выказваюць зацікаўленасць у далучэнні да чэшскай ініцыятывы.