Беларуская Служба

Беларусь прадае ўсё больш бензіну Расіі

28.03.2024 11:03
Імпарт беларускага бензіну ў Расію рэзка павялічыўся – з нуля ў студзені 2024 года да 3 тысяч тон у сакавіку.
«Нафтан»screen/YouTube

Расія павялічыла імпарт бензіну з Беларусі на фоне зніжэння вытворчасці ўласнага бензіну з-за ўкраінскіх нападаў на расійскія НПЗ.

Імпарт беларускага бензіну ў Расію рэзка павялічыўся – з нуля ў студзені 2024 года да 3 тысяч тон у сакавіку. Пра гэта паведамляе Reuters.

Ананімныя крыніцы Reuters паведамілі, што перамовы аб далейшым імпарце вядуцца паміж урадамі і нафтавымі кампаніямі.

яс/Нехта